Беларусы судзяцца з латышамі за нафту з трубы Полацк — Вентспілс
Наваполацкае прадпрыемства па транспартыроўцы нафты “Дружба” падало ў суд на кампанію “ЛатРосТранс”.
Беларусы хочуць спагнаць грошы за 220 тысяч тон нафты, якую латышы пачалі адпампоўваць з галінкі Полацк — Вентспілс нафтапровада “Дружба”. Кошт пытання — каля 90 мільёнаў долараў.
Нягледзячы на тое, што нафта прастаяла ў непрацуючым нафтапровадзе каля 8 гадоў, у кошце і ў якасці яна не страціла.
“Калі б гэтая нафта была сапсаваная, ніхто б не пачаў яе выціскаць, — мяркуе галоўны інжынер РУП “Дружба” Васіль Дробатаў. — 8 гадоў вырашалася пытанне пра ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва наконт гэтага нафтапровада. Мы спадзяваліся, што пойдзе па ім нармалёвая рэверсная перакачка”.
Апошнім часам галінку Полацк — Вентспілс планавалі выкарыстоўваць для транспартыроўкі венесуэльскай нафты, што прыбывае танкерамі ў прыбалтыйскія порты. Гэты праект дагэтуль не рэалізаваны праз пазіцыю "ЛатРосТранса", сцвярджае Васіль Дробатаў.
Пазоў "Дружбы" прыняты да разгляду Даўгаўпілскім судом. На нафту накладзены арышт. Інакш кажучы, пакуль суд не вырашыць, каму менавіта належыць нафта ў трубе, “зліць” яе не зможа ніхто.