Беларусы ў Варшаве адкрываюць “Школу практычнай палітыкі”
“Звяз для дэмакратыі ў Беларусі” ў межах Школы практычнай палітыкі пачынае шэраг адкрытых лекцый.
Першая з іх пройдзе 4 красавіка. Намеснік аташэ па пытаннях культуры амбасады ЗША ў Польшчы Фрэнк Штурм прачытае лекцыю “Грамадзянін як актывіст у ЗША”.
Мерапрыемства пачнецца а 18-й у Collegium Civitas (Pałac Kultury i Nauki, XII piętro, pl. Defilad 1, Warszawa). Уваход вольны.
Школа практычнай палітыкі — гэта адукацыйны праект, накіраваны на падрыхтоўку лідараў грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняй Еўропы.
Фота — dic.academic.ru