“Белнафтахім” думае над зніжэннем коштаў на паліва

У канцэрне “Белнафтахім” цяпер думаюць, як знізіць кошты на паліва. Нагодай стала заява Лукашэнкі 8 чэрвеня, каб паліва каштавала не больш за 4500 рублёў. Цяпер над гэтым працуюць, паведамілі Еўрарадыё у “Белнафтахіме”.


Аднак на АЗС пакуль не атрымалі адпаведнага загаду, сказалі Еўрарадыё на запраўцы. Супрацоўнікі аўтазаправак пакуль толькі чыталі паведамленні ў інтэрнэце.


Нагадаем, 7 чэрвеня кошты на паліва ўзраслі на 31%. З гэтай нагоды ў Мінску, Гомелі, Брэсце прайшла маштабная акцыя “Стоп бензін”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі