Болей за чвэрць беларускіх вясковых калодзежаў забруджаныя нітратамі
Найгоршая сітуацыя ў Гродзенскай вобласці — 40% забруджаных студняў.
Зрэшты, канцэнтрацыя нітратаў перавышае норму звычайна толькі ўдвая. Усяго 3% калодзежаў утрымліваюць ваду, дзе шкодных рэчываў у 3-5 разоў болей за норму.
Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі звязваюць гэта з выкарыстаннем угнаенняў у сельскай гаспадарцы. Гэта даўняя праблема нашай краіны. Аднак не існуе пакуль метадаў, каб цалкам пазбавіць студню ад нітратаў. Існуе таксама праблема цэнтралізаванага забеспячэння малых вёсак чыстай пітной вадой. Таму спецыялісты рэкамендуюць жыхарам такіх вёсак набываць ваду ў бутэльках, паведамляе БелаПАН.