Брэсцкі актывіст Юрый Бацук пабіў штрафны рэкорд
За ўдзел у “маўклівай акцыі” з яго спаганяюць 1 мільён 400 тысяч рублёў. Такую суму не плаціў яшчэ ніхто з “рэвалюцыянераў”.
Актывіста аб’яднання “Маладая Беларусь” 15 ліпеня судзілі яшчэ за акцыю 6 ліпеня. Працэс пачалі 7 ліпеня, а потым адклалі, бо затрыманы хадайнічаў аб выкліку ў суд і допыце сведкаў абароны. Ён прызнаваў свой удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, але адмаўляў то, што не падпарадкоўваўся супрацоўнікам міліцыі. Людзі, якія яго затрымлівалі, былі ў цывільным і не прадстаўляліся, таму ў іх цяжка было пазнаць праваахоўнікаў. Прыкладна так брэсцкі актывіст патлумачыў свае дзеянні ў часе “маўклівай акцыі”.
Пра невінаватасць Юрыя Бацука сведчылі 8 чалавек. Але суд пад увагу паказанні міліцыянтаў і прызначыў вялізны штраф, паведамляе БелаПАН.