Брэсцкі суд сёння разгледзіць справу Змітра Шурхая
Паседжанне па справе актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Змітра Шурхая пачнецца сёння ў 9.30 раніцы ў судзе Маскоўскага раёна Брэста.
Суд будзе разглядаць факт прэвентыўнага затрымання актывіста перад маўклівай акцыяй 28 чэрвеня 2011 года і далейшага 7-суткавага арышту. 29 чэрвеня Маскоўскі раённы суд Брэста прысудзіў Шурхаю адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе арышту тэрмінам на сем сутак. Аднак пазней Брэсцкі абласны суд нечакана задаволіў скаргу актывіста і адмяніў пастанову, накіраваўшы справу Шурхая на новы разгляд. Як адзначаюць праваабаронцы, гэта першая справа ў звязаных з маўклівымі акцыямі, пастанова па якой была адменена абласным судом.