Чаргінец: У Беларусі Мэнсану патлумачаць, што можна, а што нельга!
Старшыня грамадскага Савета па маральнасці пра Мэрыліна Мэнсана чуў, але кліпаў і выступаў не бачыў. Таму асуджаць не спяшаецца.
“Яму патлумачаць, што ў нас ёсць закон аб адказнасці за такія рэчы. І ён гэта падчас канцэрта ўлічыць!” ― выказаўся Мікалай Чаргінец у інтэрв’ю Еўрарадыё.
Пад “такімі рэчамі” чыноўнік разумее сэкс на сцэне. А слава пра разбэшчаныя паводзіны Мэнсана падчас канцэртаў увайшла ў легенды. Напрыклад, кажуць, што 1995 годзе ён на вачах у публікі зрабіў мінет гітарысту Nine Inch Nails, а ў 2001 годзе пацёрся чэлесам аб галаву ахоўніка.
Ці прыслухаецца Мэрылін Мэнсан да рэкамендацый беларускіх чыноўнікаў, убачым праз 4 месяцы. Скандальны амерыканскі рокер выступіць у Мінску 22 снежня.
Фота — express-music.blog.tut.by