Чэргі грузавікоў на ўкраінска-беларускай мяжы знікнуць
Кіроўцы грузавых аўтамабіляў на ўкраінска-беларускай мяжы ў Чарнігаўскай вобласці атрымалі дазвол на ўезд у Беларусь.
Як паведамляе сайт ua.for-ua.com, найбольшая чарга была ў Чарнігаўскай вобласці — 350 грузавых аўтамабіляў. Яшчэ 50 грузавікоў затрымаліся на ўкраінска-беларускай мяжы ў Жытомірскай вобласці.
Зараз Міністэрства інфраструктуры Украіны вядзе перамовы з беларускім бокам пра выдачу дадатковых дазволаў на грузавыя перавозкі ў Беларусь. Сёлета была выдадзена 41 тысяча такіх дазволаў. Пазней квота па просьбе ўкраінскага боку была павялічаная яшчэ на 5,5 тысячы. Аднак на гэты момант усе дазволы ўкраінцы ужо выкарысталі.
Фота — wn.com