Чэргі на польска-беларускай мяжы павялічыліся

На гэтых пераходах знаходзіцца каля 400-450 грузавікоў. Гэта больш, чым у папярэднія 5 дзён.

Аднак, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва РАР, сітуацыя на мяжы ўсё ж такі лепшая за мінулыя выходныя. Тады ў чарзе ў Кузніцы і Баброўніках даводзілася стаяць па 40-45 гадзінаў.

Чэргі на мяжы звязаныя з блізкімі святамі. Памежнікі мяркуюць, што, як і ў мінулыя гады, чэргі пратрымаюцца да свята Божага Нараджэння.

Фота — donbass.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі