"Чорны Валет" з Беларусі перамог на турніры ў Маскве (відэа)

За адну ноч беларусу давялося правесці тры прафесійныя баі. Перамогі Дзмітрый здабыў, на першы погляд, лёгка і элегантна. Падавалася, што ў вагавую катэгорыю 76,2 кг ён упісваўся вельмі добра.

“Хоць падрыхтоўка давалася няпроста, давялося зганяць блізу 10 кг, ― распавядае Марыя, нявеста байца. ― Таму кубак прынёс вялікае задавальненне”.

Дзмітрый Валент — шматразовы чэмпіён свету па алімпійскай схеме. Нягледзячы на талент і прафесіяналізм, ён пакуль не здабыў сусветнай папулярнасці на прафесійным рынгу. Хоць і біўся з такімі зоркамі, як Арцём Левін, Мабэль Абдала і Джон Уэйн Пар.

Зрэшты, ужо праз месяц пра Дзмітрыя можа загаварыць увесь байцоўскі свет. Ён сустрэнецца з першым нумарам сусветных рэйтынгаў у вазе 81 кг канадцам Сайманам Маркусам.

Фота — champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі