Склад зборнай Беларусі на чэмпіянаце (спіс)

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Кары Хейкіля скараціў склад кандыдатаў на паездку ў Хельсінкі і Стакгольм.

З лагеру зборнай, якая да 2 траўня трэніруецца ў Славакіі, адлічаныя Кірыл Гатавец і Аляксандр Паўловіч.

У спіс патрапілі 25 чалавек: брамнікі — Андрэй Мезін ("Дынама", Мінск), Віталь Коваль ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад), Дзмітрый Мільчакоў ("Металург", Жлобін); абаронцы — Уладзімір Дзянісаў, Алег Гарошка, Дзмітрый Корабаў (усе — "Дынама", Мінск), Павел Чарнавок ("Шахцёр", Салігорск), Андрэй Антонаў ("Нёман", Гродна), Ілля Казнадзей ("Металург", Жлобін), Віктар Касцючонак ("Аўтамабіліст", Екацярынбург), Мікалай Стасенка ("Северсталь", Чарапавец), Раман Грабарэнка ("Драманвіль", Квебек); нападаючыя — Андрэй Міхалёў, Дзмітрый Мялешка, Аляксандр Кулакоў, Аляксандр Кітараў, Андрэй Стась, Сяргей Дрозд (усе — "Дынама", Мінск), Андрэй Коласаў ("Гомель"), Канстанцін Кальцоў ("Салават Юлаев", Уфа), Андрэй Сцяпанаў ("Амур", Хабараўск), Яўген Кавыршын ("Северсталь"), Міхаіл Грабоўскі ("Таронта Мэйпл Ліфс", НХЛ), Аляксей Угараў ("Тарпеда", Ніжні Ноўгарад), Аляксей Калюжны ("Авангард", Омск).

Сярэдні ўзрост хакеістаў зборнай Беларусі — 27 гадоў.

Магчыма, да нашай каманды далучацца браты Андрэй і Сяргей Касціцыны, у выпадку, калі іх "Нэшвіл" не пройдзе ў наступны раўнд Кубка Стэнлі.

Нагадаем, чэмпіянат свету стартуе ў пятніцу, 4 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі