ДАІ лічыць немэтазгоднымі тэхпашпарты на беларускай мове
Пра гэта гаворыцца ў адказе начальніка ўпраўлення ДАІ МУС Юрыя Літвіна на ліст старшыні “Таварыства беларускай мовы” Алега Трусава.
Матывуючы сваю адмову, Літвін спасылаецца на то, што для арганізацыі выдачы ў масавым парадку пасведчанняў аб рэгістрацыі транспартных сродкаў на беларускай мове трэба правесці мадэрнізацыю ўсяго праграмнага забеспячэння. А гэта патрабуе значных фінансавых выдаткаў.
Што да выдання Правіл дарожнага руху на беларускай мове, дык Літвін паведаміў: яго можна апублікаваць толькі пры наяўнасці афіцыйнага перакладу з рускай мовы, паведамляе БелаПАН.