“Дарожнікі” па-хуткаму латаюць праблемныя вуліцы ў сталіцы

На выпраўленне сітуацыі далі ад пяці да дзесяці дзён. І дарожнікі тут жа перайшлі да хуткага "ямачнага" рамонту. Хопіць такой меры, хіба, на некалькі месяцаў.

Вось што паведаміў Еўрарадыё намеснік дырэктара сталічнага Гаррамаўтадара Анатоль Жамоздзік:

“Тэрмін службы пакрыцця выйшаў, патрабуецца замена, а гэтага зроблена не было. Канечне ж будзе руйнаванне. На руйнаванне ўплываюць пераходы тэмпературы праз нуль. Днём вільгаць у асфальт напітваецца, калі дзесьці нейкая шчыліна, а ўначы мінус ― і асфальт разрывае. Таму з наступленнем вясны рэзка пачынаюцца руйнаванні”.

Жыхары некаторых вуліц скардзяцца, што асфальт не мяняюць гадамі, нягледзячы на скаргі і просьбы. Па вуліцы Старынаўская, напрыклад, ездзяць танкі падчас рэспубліканскіх парадаў. А асфальт не мяняўся з 1990-х.

Мінская ДАІ склала спіс самых разбітых вуліц

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі