Дар’я Домрачава і Б’ёрн Фэры — 5-я ў змяшанай эстафеце “Гонкі чэмпіёнаў”

Перамаглі ў мікставай эстафеце французы Мары Дарэн Абэр і Мартэн Фуркад. На другім месцы Анастасія Кузьміна (Славакія) і Антон Шыпулін (Расія), замыкаюць тройку лідараў расіянка Вольга Вілухіна і аўстрыец Крыстоф Зуман.

“Гонка чэмпіёнаў” праходзіць у Маскве.

Нагадаем, што сёння, 6 красавіка беларуска Дар’я Домрачава таксама выступіла ў расійскай сталіцы ў гонцы з мас-стартам і заняла там трэцяе месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі