Дэпутат Бундэстагу ўзяў шэфства над палітвязнем Змітром Дашкевічам

Каардынатар па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, старшыня моладзевага саюза Філіп Mісфэльдэр заявіў пра шэфства над беларускім палітвязнем Зміцерам Дашкевічам, паведамляе радыё "Свабода".

Кампанію "Шэфства над палітвязнямі" ініцыявала праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта — каб кожны палітзняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парламентароў.

На гэтым тыдні пра падтрымку палітвязня Міколы Статкевіча абвясціў дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў Франц Цёнес. Яшчэ раней дэпутат Бундэстагу ад фракцыі зялёных, каардынатар у пытаннях Усходняй Еўропы Марылуіза Бэк узяла шэфства над Андрэем Саннікавым. Пра шэфства над палітвязнем Змітром Бандарэнкам абвясціў дэпутат Еўрапейскага парламенту ад Польшчы Марэк Мігальскі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі