Дэпутаты працуюць над законапраектам, які нічога “канцэптуальна” не мяняе

Мяркуецца, што грамадскім аб’яднанням спросцяць магчымасць пераўтварэння ў партыю, а самі грамадскія аб’яднанні будзе прасцей рэгістраваць і ліквідаваць. Але “канцэптуальны” змен у гэтых прапановах не бачаць нават самі дэпутаты.

“Калі казаць пра закон цалкам, дык тут сапраўды канцэптуальных зменаў не было ўнесена”, — прызнаецца намесніца старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Тамара Красоўская.

Адна з прапанаваных у закон зменаў — права грамадскім аб'яднанням вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. На думку палітолага Юрыя Чавусава, пры гэтым  прапанаваная ў законапраекце змена, што грамадскім аб’яднанням можна будзе пераўтварацца ў партыю, увогуле губляе сэнс. А іншыя нешматлікія пазітыўныя моманты праекта губляюцца з-за дробных недапрацовак. Да прыкладу, прапаноўваецца прыраўняць парадак ліквідацыі грамадскага аб’яднання, які сёння вельмі складаны, да больш простага парадку ліквідацыі камерцыйных арганізацый.

У той жа час праект закона ўводзіць дадатковыя падставы для ліквідацыі грамадскага аб’яднання. Прапануецца дазволіць “беларускае аддзяленне міжнароднага грамадскага аб’яднання”, але ў большасці еўрапейскіх краін няма такога тэрміна – “грамадскае аб’яднанне”. І атрымліваецца, што арганізацыі, якія па сваёй сутнасці такімі аб’яднаннямі з’яўляюцца, але афіцыйна такога статуса не маюць, не змогуць адкрываць у Беларусі сваіх аддзяленняў.

Фота — rabota-nsk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі