"Дом еўрапейскіх сустрэч" запрашае на валанцёрскі летнік

Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сябраў грамадскага аб'яднання “Дзедзіч” быў выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Трэці год запар там вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных і экалагічных імпрэз, у якіх бяруць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

"У гэтым годзе з музычнай праграмай у мерапрыемстве прымуць удзел барды Алесь Камоцкі і Зміцер Бартосік”, — адзначыў кіраўнік грамадскага аб'яднання "Дзедзіч"  і адзін з арганізатараў летніка Зміцер Шыманскі. 

Анкеты ўдзельнікаў прымаюцца да 20 ліпеня на афіцыйным сайце арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі