Допыты па "справе 19 снежня" не спыняюцца
На допыт выклікалі чарговага ўдзельніка падзеяў 19 снежня 2010 года.
У аддзяленні міліцыі ў Рамана ўзялі паказанні наконт ягонага ўдзелу ў Плошчы. Малады чалавек распавёў Еўрарадыё, што, магчыма, яго допыт звязаны са справай яшчэ не асуджанага старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі:
Раман: "Размова была звязаная з падзеямі 19-га чысла. Я быў вельмі здзіўлены гэтаму выкліку. Але наколькі я ведаю, справа яшчэ не завершаная: у нас жа яшчэ ёсць не асуджаныя Лябедзька і кампанія, там некалькі чалавек яшчэ ёсць. Магчыма, мой допыт быў звязаны неяк з гэтым".
Паведаміць падрабязнасцяў допыту Раман не змог, бо падпісаў падпіску аб неразгалошванні. Але дадаў, што размова была аддаленай і была звязана з тымі паказаннямі, якія ён даваў, калі знаходзіўся ў турме пасля Плошчы.