Двух чыноўнікаў літоўскага Мінюста правяраюць па "справе Бяляцкага"

Паводле звестак парталу DELFI, міжведамасная працоўная група прызнала, што Літва не скарысталася ўсімі інструментамі, каб Беларусь не атрымала інфармацыю аб рахунках праваабаронцы Алеся Бяляцкага. 
Працоўная група не выявіла, што звесткі былі перададзеныя незаконна, кажа міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус. 
Тым часам, дарадца прэм'ера Лаймонас Талат-Келпша заяўляе, што хадайніцтва пра прававую дапамогу з Беларусі не зусім адпавядала патрабаванням падпісанай міждзяржаўнай дамовы.
МЗС, у адрозенне ад Мінюста, не будзе праводзіць службовых праверак. Але Рада суддзяў павінна ацаніць дзеянні суддзі, які дапамог Мінюсту атрымаць ад банка звесткі аб рахунках беларускага праваабаронцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі