Дыпламат: беларусы не маюць падставаў трымаць за кратамі Саракашыша

Былы дырэктар сочынскага санаторыя "Беларусь" Георгій Саракашыш ужо некалькі дзён знаходзіцца ў следчым ізалятары. Дазвол на сустрэчу з ім расійскія дыпламаты пакуль не атрымалі.

Прадстаўнік расійскай дыпмісіі Уладзімір Марчукоў дапускае, што Саракашыша могуць адпусціць з-пад арышту. Ён мяркуе, што расіяніна падазраюць у здзяйсненні "нейкіх гаспадарчых парушэнняў".

"Такога роду абвінавачванні не падпадаюць пад катэгорыю цяжкіх. У прынцыпе, беларускі бок дастатковых падстаў для ўтрымання грамадзяніна Расіі пад вартай не мае", — цытуе словы Марчукова РІА "Новости".

Адзначым, што раней паведамлялася пра затрыманне ў Мінску і намесніка Саракашыша Аляксандра Кізіма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі