Дзіянава адлічылі з праграмы Каліноўскага

Аднаго з арганізатараў маўклівых акцый Вячаслава Дзіянава адлічылі з праграмы Каліноўскага... за прагулы. Палітычнага прытулку прасіць ён не будзе, але збіраецца паступаць на завочную праграму, каб мець час на сацсеткі.


"Я зараз адлічаны у сувязі з тым, што дастаткова шмат прапусціў заняткаў у сувязі са сваёй дзейнасцю онлайн. Гэта былі штодзённыя заняткі па польскай мове і гісторыі. На сам рэч, усе тэсты, якія былі да гэтага, я здаваў. Калі пачаліся акцыі я прапускаў заняткі. Але да пачатку пропускаў я здаваў усе тэсты. На самой справе, умовы праграмы Каліноўскага гэта не здача тэстаў, а прысутнасць. Там не вольнае наведванне, дастаткова тры пропускі, каб адлічылі. Я, вядома, разумею, што тры прагулы і гэтак далей, яны ўплываюць. Таму не падаваў ніякіх дакументаў на узнаўленне".


Далей Дзіянаў плануе шукаць завочную праграму. Ад камерцыйных структур, якія пабачылі поспех РПСС, ужо ёсць прапановы. Не выключана, што Дзіянаў можа з'ехаць з Кракава нават у іншую краіну.


"У ліпені ў мяне была стыпендыя. А зараз мне паступала шмат прапановаў у сферы бізнэсу, звязаных з ІТ тэхналогіямі. Я шмат чаго умею у сацсетках, думаю, у гэтай сферы і будзе ў мяне праца. Мне паступалі цікавыя прапановы, звязаныя з прасоўваннем розных тавараў ці паслуг, магчыма, недзе ў Літве, Польшчы ці іншых краінах".


Што цікава, у Мінску ён таксама перастаў хадзіць на заняткі ў БДТУ за што быў адлічаны. Акурат, калі пачаў ствараць "Рух будучыні".


"Калі казаць пра БДТУ, я проста ў адзін дзень не прыйшоў на вучобу. Як, па сутнасці, і тут на праграме Каліноўскага. Я не прасачкаваў, а проста ў адзін дзень не прыйшоў. Там таксама толькі пачынаўся "Рух будучыні". Я ўзяў на сябе шмат грамадскай працы і не мог падвесці людзей. Скажам так, лёс паўтарыўся ў мяне".


Дакладна, цяпер ужо не пойдзе на дзённае навучанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі