Дзе патусіць на выхадных? Раіць Аляксандр Памідораў
У новым праекце Еўрарадыё вядомыя асобы і спрактыкаваныя тусоўшчыкі дапамагаюць скласці цікавы расклад на ўік-энд.
Мінск ― вялікі горад, у якім ад вечара пятніцы да вечара нядзелі праходзіць безліч мерапрыемстваў. Як зарыентавацца ў гэтым хаасе, як выбраць менавіта тое, што спадабаецца і ўзніме настрой?
Прапануем правесці бліжэйшыя выхадныя разам з лідарам гурта Pomidor/Off, шоўмэнам Аляксандрам Памідоравым. Аляксандр вядомы сваім уменнем з’яўляцца без папярэджання ў самых нечаканых месцах. Ён стала знаходзіцца ў струмені сусветных культурных навінаў ды падзеяў. Праўда, сярод безлічы прапановаў ад сталічных арганізатараў на першыя дні сакавіка, музыка адзначыў толькі некалькі вартых увагі мерапрыемстваў. А пачаў Саша з кінатэатраў, абраўшы тры фільмы на кожны дзень.
|
Раіць схадзіць |
Ніколі не пойдзе |
|
Кіно |
“Вяртанне героя”: |
1 сакавіка, пятніца: “Аўрора” 12:50, 17:00; “Беларусь”15:10, 21:40; “Бярэсце” 14:50, 17:00; “Кіеў” 12:00, 14:10; “Мір” 10:30, 19:00; “Піянер” 15:30, 17:30; “Перамога” 16:40, 21:10; “Салют” 12:30, 21:30
2 сакавіка, субота: “Аўрора” 12:20, 16:40; “Беларусь” 15:10, 21:40; “Бярэсце” 12:30, 17:00; “Кіеў” 12:00, 14:10; “Мір” 10:30, 19:00; “Піянер” 13:00, 15:00; “Перамога” 12:20, 21:10; “Салют” 12:30, 21:30
3 сакавіка, нядзеля: “Аўрора” 12:20, 16:40; “Беларусь”15:10, 21:40; “Бярэсце” 12:30, 17:00; “Кіеў” 12:00, 14:10; “Мір” 10:30, 19:00; “Піянер” 13:00, 15:00; “Перамога” 12:20, 21:10; “Салют” 12:30, 21:30
|
“Даспехі Бога 3: Місія Задыяк”
1 сакавіка, пятніца: Палац Рэспублікі (3D-кіназал) 15:30, 18:30 2, 3 сакавіка: Палац Рэспублікі (3D-кіназал) 10:00, 15:30, 18:30
|
“Таямніца перавала Дзятлава” |
1 сакавіка, пятніца: “Аўрора” 16:40, 21:00; “Беларусь” 14:30, 16:50, 19:10, 21:20; “Дом Кіно” 15:00, 19:00; “Кіеў” 16:15, 21:10; “Мір” 12:30, 17:00, 21:10; “Масква” 13:00, 15:00, 17:00; “Кастрычнік” 13:00, 15:10, 19:30; “Салют” 14:50, 17:00, 19:10
2 сакавіка, субота: “Аўрора” 12:30, 16:50, 21:00; “Беларусь” 14:30, 16:50, 19:10, 21:20; “Дом Кіно” 15:00, 19:00; “Кіеў” 16:15, 21:10; “Мір” 12:30, 17:00, 21:10; “Масква” 11:00, 13:00, 15:00, 17:00; “Кастрычнік” 13:00, 15:10, 19:30; “Салют” 14:50, 17:00, 19:10
3 сакавіка, нядзеля: “Аўрора” 12:30, 16:50, 21:00; “Беларусь” 14:30, 16:50, 19:10, 21:20; “Дом Кіно” 15:00, 19:00; “Кіеў” 16:15, 21:10; “Мір” 12:30, 17:00, 21:10; “Масква” 11:00, 13:00, 15:00, 17:00; “Кастрычнік” 13:00, 15:10, 19:30; “Салют” 14:50, 17:00, 19:10 |
||
“Сем псіхапатаў”:
|
1, 2, 3 сакавіка: “Аўтакінатэатр” 23:10
|
||
Канцэрт |
1 сакавіка, пятніца:
|
Клуб “К3”, прэзентацыя сінгла “Пузо-сила” гурта “Йо-Йо”. Пачатак 19:30. Даведкі: (29) 3 999 056, (29) 70 50 868
|
Dozari: "Банд'Эрос". Пачатак: 22:00 Даведкі: (29) 345 22 33
|
|
|
“Графіці”: сустрэча вясны з ансамблем этнічнага сюррэалізму і талакой па выпрацоўке энэргіі “Нагуаль”. Пачатак 19:00. Даведкі: (29, 33, 44) 638 4444
|
|
|
2 сакавіка, субота:
|
Вільня, КЗ “Forum Palace”, фестываль Razmarozka, “Крамбамбуля” ды dj-сет ад Xara Fedotova feat Karina Krysko. Пачатак 19:00.
|
|
|
3 сакавіка, нядзеля:
|
Вільня, КЗ “Forum Palace”, фестываль Razmarozka, Port Mone ды браты Донатас і Саўліўс Пятрэйкіс (Літва). Пачатак 18:00.
|
КЗ “Мінск”: Уладзімір Маісеенка і Уладзімір Данілец з праграмай “Два веселых кролика рассмешат до коликов!”. Пачатак 19:00. Даведкі: (17) 328 66 38 (каса), (29) 77 666 88, (29) 699 37 41, (44) 554 79 52
|
|
|
Вільня, Teatro Arena, прэзентацыя альбома “Земфиры” “Жить В Твоей Голове”. Пачатак 20:00.
|
|
Тэатры
|
2 сакавіка, субота:
|
Клуб імя Дзяржынскага: “Свободнфй брак”. Пачатак: 19:00 Даведкі: (17) 219 92 80
|
|
3 сакавіка, нядзеля:
|
“Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар оперы і балета”: “Віні-Пух і ўсе, ўсе, ўсе...”. Пачатак: 12:00. Даведкі: (17) 239 28 64, (17) 334 06 66, (17) 334 10 41
|
“Безумоўна трэба паглядзець апошняе кіно са Шварцам “Вяртанне героя”, каб атрымаць добры настрой і нармальна парагатаць. Схадзіў бы паглядзець “Перавал Дзятлава”. Ну, і безумоўна трэба ісці на фільм “Сем псіхапатаў”, я яго доўга чакаў. Там і акцёрскі склад, і рэжысёр мне знаёмыя, таму вельмі хочацца паглядзець”.
Памідораў не раіць ісці новы фільм Джэкі Чана “Даспехі бога-3: Місія Задыяк”. А яшчэ больш не раіць ісці на гэты фільм у Палац Рэспублікі ў 3D залу, бо там неяк зацёмна і нічога не бачна, дзе б ты ні знаходзіўся.
У спісе выставаў Аляксандр нічога цікавага для сябе не знайшоў. Хіба, праходзячы побач з Мастацкім музеем, мог бы дзяжурна зазірнуць, але адмыслова ― наўрад ці.
“Калі людзі не выбраліся ў Вільню на “Крамбамбулю” ці “Земфиру”, ― рэзка пераходзіць да канцэртаў Памідораў. ― Дык можна схадзіць у “Графіці” на “Нагуаль” ― гэта гарантавана добры настрой! Можна схадзіць у клуб “К3” на чарговую прэзентацыю “Йо-Йо” ― там ёсць дзе нармальна паскокаць! А вось дакладна я б не пайшоў і не раіў бы ісці на выступ калектыву "Банд'Эрос", бо нічога цікавага ў ім не бачу. Мне падаецца, паход туды можна параўнаць з жартаўлівай расшыфроўкай “D&G” ― дорага і глупа”.
Але Памідораў папярэджвае, што ўжо даўно перастаў хадзіць на канцэрты. Разлюбіў. Выключэнні ён робіць толькі для тых гуртоў, паслухаць якія ажно карціць, ці на якіх ёсць магчымасць сустрэцца са знаёмымі.
“Схадзіў бы ў Оперны тэатр на оперу “Віні Пух”, ― сапраўды ўзрушыла Памідорава прапанова пагутарыць пра тэатры. ― Пайшоў бы, нават з некалькіх прычынаў. Гэта само па сабе цікава. Цікава, як гэта можа гучаць. І таксама мы ведаем, што калі амаль класічныя рэчы перакладаюцца ў оперу, там могуць з’явіцца вельмі цікавыя, прыемныя ды смешныя рэчы”.
Для людзей, якія не прагнуць сур’ёзных эмоцыяў ды не маюць патрэбы ў доўгім асэнсаванні ўбачанага, Аляксандр раіць схадзіць у ПК Дзяржынскага на антрэпрызу “Свободный брак”. Лёгкая п’еса, прыдатная для адпачынку ад надзённай тугі.
Ну, а “для масаў”, Аляксандр Памідораў з усмешкай раіць расійскіх эстрадных артыстаў Уладзімраў Маісеенку ды Данільца. Па прагнозе шоў-мэна, менавіта гэты канцэрт стане самай яскравай і масавай падзеяй бліжэйшай пятніцы, суботы і нядзелі ― 1, 2, 3 сакавіка.