Дзмітры Ус: Няўжо ўлады так баяцца сумленных дэмакратычных выбараў?

“У маёй праграме галоўным пунктам была змена Выбарчага кодэксу Беларусі, якія дазваляў бы простым людзям, незалежна ад улады, абіраць прэзідэнта і дэпутатаў любога ўзроўню. У канцы выбарчай кампаніі ўлада абвінаваціла мяне ў арганізацыі і кіраўніцтве пагромамі і масавымі беспарадкамі. Без доказаў маёй віны... мяне прысудзілі да пяці гадоў і шасці месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму”, — звяртаецца да беларусаў Дзмітры Ус.


“Дык няўжо ўлады так баяцца правесці сумленныя дэмакратычныя выбары?" — пытаецца экс-кандыдат.


Нагадаем, у ліпені Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Дзмітрыя Уса. У ёй экс-кандыдат заклікаў адмяніць рашэнне раённага суда. 

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі