Дзмітрыеў: Мы недаацанілі ўзровень страху і апатыі людзей

Нагадаем, да 25 верасня планавалася сабраць па 50 тысяч подпісаў за кожны законапраект. Але гэтага не ўдалося зрабіць, паведаміў Еўрарадыё каардынатар кампаніі Андрэй Дзмітрыеў.
110923 Dzmitryeu s.mp3
Андрэй Дзмітрыеў: “Наперадзе яшчэ шмат працы. Мы вырашылі, што не будзем спыняцца, нягледзячы на тое, што не атрымалася да 25 верасня сабраць тую колькасць подпісаў, якую планавалі. На сённяшні дзень у нас ёсць каля 25 тысячаў па кожным законапраекце. Нашая ідэя была, што Някляеў павінен падаць гэтыя подпісы ў парламент і прапанаваць распрацаваць законапраекты. А калі ён не можа, то мы можам прапанаваць нашыя ідэі. Таму будзем спрабаваць, каб зрабіць гэта ў гэтую сесію парламенцкую, якая адкрываецца ў кастрычніку”.

Дзмітрыеў не выключае, што законапраекты, як і планавалася, можа разгледзець Народны сход, запланаваны на 8 кастрычніка.

Фота: by.media

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі