Дзмітрый Ус схуднеў за кратамі болей як на 20 кг

Былога кандыдата ў прэзідэнты, асуджанага па справе 19 снежня, трымаюць цяпер у Магілёўскай калоніі. Дзмітрыю Усу давалі падпісаць паперу, што ён прызнае сваю віну і абяцае стаць на шлях выпраўлення, але ён адмовіўся. Цяпер яму пагражаюць карцэрам, распавяла Радыё Свабода жонка палітыка Яўгенія Ус. З яе словаў, муж заявіў: лепей тут адседзіць гэтыя пяць з паловай гадоў, чым прыніжацца і прасіць.

Пры гэтым палітык і бізнэсмен перакананы, што ўсё адно не будзе сядзець увесь тэрмін. “Уладу ўсё адно прыцісне эканамічная сітуацыя”, — лічыць ён.

Спадара Уса асудзілі 26 траўня за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў. За амаль месяц знаходжання за кратамі з-за кепскага харчавання ў вязня абвастрыліся праблемы са здароўем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі