Адміністратара групы "Рух Будучыні" vkontakte чакае суд

Дзмітрыя Няфёдава, аднаго з адміністратараў групы "Рух Будучыні"vkontakte, вiнавацяць у тым, што ён, нiбыта, нецэнзурна лаяўся падчас ператрусу. Пра гэта паведаміў старшыня "Руху Будучыні" Вячаслаў Дзіянаў, які быў вымушаны з'ехаць з Беларусі ў канцы снежня 2010 пад пагрозай палітычных прычын і зараз знаходзіцца ў Польшчы.

Нагадаем, днямі на кватэры актывіста Дзмітрыя Няфёдава ў Мінску супрацоўнікамі міліцыі быў праведзены ператрус, а перад тым ён быў дапытаны па справе падпалу Дома правасуддзя. Выходныя актывіст правёў у турме на Акрэсціна.

На сёння да папулярнай групы "Рух Будучыні" ў сацыяльнай сетцы далучыліся ўжо амаль 212 тысяч чалавек. Цяпер лік людзей, якія могуць адміністраваць суполку, вымушана зменшаны — у яго ўваходзяць толькі тыя, "да каго не могуць дабрацца беларускія спецслужбы", паведаміў Вячаслаў Дзіянаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі