Emergenza Belarus 2013: другі паўфінал

13 сакавіка ў клубе Rocker Bar адбудзецца другі паўфінал фестывалю Emergenza Belarus 2013.

"Выступаюць гурты Sun Road-21 з Барысава, R&M ці Rose&Milk з Магілёва, гурты з Мінска "Йо-Йо" ды "Девятый миллиметр", ― пералічвае ўдзельнікаў адбору арганізатар Віталь Ціхановіч. ― Гурт Rostani, на жаль, не выступае па асабістых прычынах, але яны лічацца ўдзельнікамі фэсту і на агульных умовах, атрымліваецца, зоймуць апошняе месца”.

Пераможцаў першага туру Emergenza Belarus традыцыйна вызначае толькі глядацкае галасаванне. У беларускі фінал фэсту, які адбудзецца ў траўні, выходзяць па два гурты з чатырох паўфіналаў. Праўда, ўжо на першы канцэрце, які прайшоў 6 сакавіка, выйшла адразу тры калектывы Ushuaia, “Красные звёзды” ды “Кашлаты Вох”, бо два апошнія набралі аднолькавую колькасць галасоў.

Нагадаем, гурт-пераможца Emergenza Belarus аўтаматычна трапляе ў фінал фэсту ў Расіі, дзе пазмагаецца за права выступіць на міжнародным конкурсе падчас фестывалю Таўберталь ў Германіі.

Найбольшых поспехаў за тры гады прысутнасці Emergenza ў Беларусі дасягнуў мінскі гурт No Comment Band. На міжнародным фінале хлопцы занялі 10-е месца з 24-х, а іх басіст Алег "Лімон" Конанаў быў названы другім сярод удзельнікаў конкурсу.

Квіткі: 40 000 (папярэдне), 50 000 (у дзень). Даведкі па тэлефоне: +375 29 6.301.880.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі