Еўрасаюз не прадасць Беларусі аўтазакі, вадамёты, шлемы і баявыя нажы
Усе гэтыя і іншыя рэчы ўключаныя ў спіс матэрыялаў, якія могуць быць ужытыя для ўнутраных рэпрэсій.
Часопіс права ЕС апублікаваў доўгі спіс рэчаў, забароненых для продажу Беларусі. Апрача зброі і выбухоўкі, пералічваецца доўгі спіс іншых рэчаў.
Сярод іх — аўтазакі, вадамёты, абсталяванне для начнога бачання, амуніцыя, якая ўключае шлемы і шчыты. Забароненыя для продажу ваенныя і баявыя нажы ды штыкі з лязом, даўжэйшым за 10 см.
Фота — mmet.livejournal.com