ЕС зноў патрабуе ад Беларусі адпусціць усіх палітвязняў
3 верасня ў польскім Сопаце завяршыўся двухдзённы саміт міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза і дзяржаў-кандыдатаў на далучэнне да аб’яднанай Еўропы.
На саміце гаворка ішла і пра Беларусь. Па выніках сустрэчы кіраўнік еўрапейскага знешнепалітычнага ведамства Кэтрын Эштан заявіла: пазіцыя што да Беларусі застаецца нязменнай. Такім чынам, Еўрасаюз патрабуе вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных. “Гэта была і ёсць наша пазіцыя. Пазіцыя, якой мы будзем цвёрда прытрымлівацца”, — сказала Кэтрын Эштан.
Між тым 2 верасня ў Беластоку старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузэк таксама закрануў тэму магчымых перамоваў з афіцыйным Мінскам. Ён агучыў амаль тыя самыя патрабаванні — вызваленне апанентаў рэжыму, свабода дзейнасці незалежных арганізацый, гарантыі для свабоды слова, навукі і перамяшчэння, перадае Радыё Свабода.