Эскізны план офісу “Газпрама” на месцы “Маскоўскага” ўжо намалявалі

120413 Martin Vokzal.mp3

“Калі знясуць – перанясуць у іншае месца. На "Цэнтральны" перанясуць ці яшчэ куды. Але вакзал ужо прададзены”, - з дакорам кажа супрацоўніца вакзалу.

І хвалюецца, што штат скароцяць і адправяць… у іншае месца.

“Будуць скарачаць, нас кудысьці адпраўляць. Нешта будзе, але пакуль ніхто нічога не кажа. Перажываем, мы тут прывыклі…”


Кіроўца аўтобуса, які нясе справаздачу ў дыспетчарскую, не пераймаецца наконт вакзалу: “Пагаворваюць, што знясуць. Здаецца, пакуль ціха”.


Хлопцы на платформе чакаюць аўтобуса ў Лагойск, кожны дзень ездзяць у Мінск на вучобу з "Маскоўскага" вакзалу. Пакуль ім зручна.

“Тут зручна для раёнаў, дзе мы вучымся. Мы на Дражні вучымся. Будзе вельмі сумна, калі знясуць”, - адказваюць сябры Андрэй і Віталь.


Еўрарадыё датэлефанавалася да “Газпрама” і спытала, ці вядома “якім будзе мінскі офіс газавікоў?”

“Сапраўды, будаўніцтва новага офіса “Белтрансгаза” будзе. Больш нічога я сказаць не магу”, - адказваюць у прэс-службе.

Але удакладняюць, што будаваць у Мінску 40-павярховы Лахта-цэнтр, які не атрымалася пабудаваць ў Санкт-Пецярбургу, не будуць. Мінскі офіс будзе іншым, супакойваюць у “Газпраме”, якому цяпер належыць "Белтрансгаз".

Такі Лахта-цэнтр "Газпрам" збіраўся будаваць у Санкт-Пецярбургу (onliner.by)

Як даведалася Еўрарадыё, у “Мінспраекце” ужо намалявалі прыкладны план офісу. На гэтым плане будынак вакзалу існуе:

“Мы зрабілі ўжо эскізы, па якіх гэты вакзал можна прыстасаваць пад новыя функцыі, для замоўцы. У нас ёсць варыянты, захаваць вакзал, і лічу - гэта найбольш годныя варыянты”, - кажуць у "Мінскпраекце".


Пратакол нарады ў Мінгарвыканкаме наконт "Маскоўскага" вакзалу (onliner.by)


Цікава, якія функцыі будзе выконваць гэты будынак для “Газпрама”. Але ў Маскве гэтыя праекты яшчэ нават не бачылі. Верагодна, там ёсць свае.

Фота 1: tyomma.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі