"Еўранэст" гатовы пачаць без Беларусі
Прэзідыум Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" прыняў рашэнне пачаць працу "Еўранеста" без прадстаўнікоў Беларусі.
Пра гэта ў інтэрв'ю РАР заявіў польскі еўрадэпутат Яцэк Пратасевіч.
Паводле яго словаў, канчатковае рашэнне — за Канферэнцыяй кіраўнікоў палітычных груп Еўрапарламента. Калі Канферэнцыя зацвердзіць рашэнне Прэзідыума, то першае пасяджэнне "Еўранеста" адбудзецца ўжо ў лютым-сакавіку. Без Беларусі.