Еўрапейцы адправяць у космас "Хеопса" шукаць іншую Зямлю
Арбітальны тэлескоп распрацоўваўся навукоўцамі з розных краін Еўропы, але вядучая роля належыць спецыялістам з Берна.
Запуск "Хеопса" ў космас запланаваны на 2017 год. Ён прызначаны для пошуку, а галоўнае — вывучэння планет, якія знаходзяцца каля суседніх з нашай Сонечнай сістэмай зорак і падобныя на Зямлю. Праект місіі 19 кастрычніка быў афіцыйна прыняты Еўрапейскім касмічным агенцтвам, інфармуе РІА "Новости".
"Хеопс" — невялікі касмічны апарат, яго вага складзе не больш за 200 кг.