Еўрасаюзу пагражае гуманітарны крызіс

Прычынай магчымага крызісу праваабаронцы называюць пагрозлівую сітуацыю з дзясяткамі тысяч нелегальных імігрантаў і асобамі, якія шукаюць прытулку ў Грэцыі.

Amnesty International адзначае жудасныя ўмовы ўтрымання вымушаных перасяленцаў, працяглыя затрымкі ў рэгістрацыі хадайніцтваў пра наданне прытулку, а таксама рост гвалту на расавай глебе.

Праваабаронцы згадваюць выпадак, калі карабель з Турцыі з сірыйскімі ўцекачамі на борце быў наўмысна патоплены грэцкай паліцыяй. Як адзначае ВВС, людзям давялося дабірацца да берага плаўма. Усплёск нападаў на мігрантаў у Грэцыі супаў з ростам папулярнасці мясцовай ультраправай партыі "Залаты Світанак".

Фота — ru.euronews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі