Еўрапарламент зноў прыняў жорсткую рэзалюцыю па Беларусі

Рэзалюцыю прынялі амаль адзінагалосна, ніякіх спрэчак не было. Тэкст дакумента быў загадзя ўзгоднены і таму не выклікаў нараканняў нават у сацыялістаў, якія звычайна болей сімпатызуюць беларускаму рэжыму. Разам з прыняццем рэзалюцыі прагучалі і крытычныя выказванні наконт апошніх палітычных падзей у Беларусі. У тым ліку гаворка ішла пра небяспеку закрыцця газет “Наша ніва” і “Народная воля”.
 
Верагоднасць таго, што гэту рэзалюцыю прыме да ўвагі Савет Еўропы, цяпер ужо высокая. І такім чынам санкцыі супраць Беларусі могуць пачацца. Гаворка пра шырокія санкцыі, якія закрануць усё насельніцтва, не вядзецца. Гэта будуць кропкавыя эканамічныя санкцыі.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі