Федэрацыя лёгкай атлетыкі Беларусі пакуль не ведае пра лёс беларусак (фота)

“Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. Пакуль нічога не ведаем. Зараз будзем абмяркоўваць і шукаць усю інфармацыю. Тэлефануйце пазней”, - паведамляюць Еўрарадыё у Федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Звесткі аб беларусках, якія ўдзельнічалі ў Бостанскім марафоне, размешчаныя на афіцыйным сайце спаборніцтваў.

Паводле апублікаваных звестак, Макоўская заняла 741-е месца ў сваёй узроставай катэгорыі. Звестак пра тое, што Жанна Івашчанка прайшла дыстанцыю, няма. Магчыма, яна не выйшла на старт.

Нагадаем, выбухі адбыліся прыкладна праз тры гадзіны пасля таго, як фінішавалі пераможцы марафона. Прынамсі тры чалавекі загінулі, пацярпелі больш за 140.

Алена Макоўская, фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі