Фэст The Beatles Shabli перадасць частку збораў на дабрачыннасць

Гандляры на кірмашы фестывалю The Beatles Shabli аддадуць 10 адсоткаў прыбытку на дабрачыннасць. Гэта адзіная ўмова, якую ставяць арганізатары для жадаючых прадаць свае вырабы, хэндмэйд, сувеніры і іншыя цікавыя рэчы.

“Натуральна, вітаецца, каб адмыслова пад фестываль былі зробленыя і прадаваліся тэматычныя рэчы з бітламі, з брытанскім сцягам і г.д., ― распавядае каардынатар кірмашу і ўладальнік крамы “Чеширский кот Аляксей Варончанка. ― На сёння ўжо заяўлены вялікі шацёр нашай крамы, будзе індыйская крама з пахошчамі, спецыямі і вопраткай, будзе салодкая вата з папкорнам, і пакуль толькі чатыры групы з розным хэндмэйдам. Так што, месцаў яшчэ шмат”.

Заяўкі можна пакідаць у групе фестывалю ў сацсетках, ці па нумары Аляксея (29) 1781940. Куды дакладна будуць пералічаныя 10 адсоткаў прыбытку ад кірмаша, пакуль вырашаецца.

Фестываль The Beatles Shabli пройдзе 1 чэрвеня на хутары “Шаблі”. На сцэне оўпэн-эйра выступяць дзявочая ліверпульская чацвёрка The Beatelles, аўтэнтычна апранутыя сербы Bestbeat і расійскія баяністы Puttin' On The Beatles Style. Таксама ў лайн-ап мерапрыемства заяўленыя беларусы The Toobes, Real Jazz Band, Artefact, The Apples і Dj Ezhaka.

Да 1 траўня квіткі каштуюць 130 тысяч рублёў. Падрабязная інфармацыя пра фэст на яго афіцыйным сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі