ФК "Партызан" хоча падаць заяўку ў другую лігу
Пра гэта паведаміў дырэктар сталічнага футбольнага клуба Леанід Пяткевіч.
У інтэрв'ю сайту goals.by ён назваў здавальняючымі вынікі сезону 2012 года. Самым важным дасягненнем Пяткевіч лічыць тое, што ўдалося захаваць клуб, сабраць баяздольны калектыў і правесці паўнавартасны сезон. У чэмпіянаце Мінска "Партызан" заняў пятае месца.
Фінансаванне клуба зараз ідзе пераважна ад фанатаў. Невялікая дапамога была з-за мяжы — ад фанатаў нямецкіх клубаў, а таксама з Украіны, Польшчы, Літвы, Расіі, Грэцыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Італіі, Швецыі.
Нагадаем, летась "Партызан" быў расфармаваны. І толькі падтрымка фанатаў клуба дапамагла яму выратавацца і выступаць у чэмпіянаце Мінска.