Салігорскі "Шахцёр" стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі

На першае месца выйшлі футбалісты салігорскага "Шахцёра". У Брэсце яны абыгралі мясцовых дынамаўцаў з лікам 1:0. У матчы першага тура салігорцы выйгралі з тым жа вынікам у наваполацкага "Нафтана".

У Жодзіне футбалісты мясцовага "Тарпеда-БелАЗа" абыгралі гасцей з магілёўскага "Дняпра" з лікам 1:0 (гл. відэа). А наваполацкі "Нафтан" у гасцявой гульні з "Гомелем" дамогся нічыёй — 1:1.

Турнірнае становішча пасля двух тураў: "Шахцёр" - 6 ачкоў, "Дынама" (Мінск), "Нёман", "Белшына", БАТЭ, "Тарпеда-БелАЗ" — па 4, "Дняпро" — 3, "Гомель", "Мінск", "Нафтан" — па 1, "Славія" і "Дынама" (Брэст) ачкоў пакуль не маюць.

Матчы трэцяга тура адбудуцца ў суботу, 13 красавіка.


Матчы "Славія" — БАТЭ, "Дынама" (Мн) — "Мінск", "Белшына" — "Нёман" (відэа)

Фота — football.ya1.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі