Гамельчука забралі з банка ў міліцыю за беларускую мову

Як перадае Радыё "Свабода", ахоўніку уладзіміру Гутоўскаму не спадабалася беларуская гутарка наведніка. Ён стаў высвятляць, хто такі Такарэнка і што ён робіць у банку. Паміж сабой яны не паразумеліся, бо Такарэнка размаўляе толькі па-беларуску, а ахоўнік — па-расійску.
Па выкліку ахоўніка міліцыянты ў касках і з аўтаматамі даставілі Такарэнку ў пастарунак. Але неўзабаве яго адпусцілі, бо нават незнаёмыя Васілю сведкі пацвердзілі, што ў банку ён нічога заганнага не зрабіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі