Генпракуратура Кыргызстана перадала ў Мінск патрабаванне аб выдачы Бакіевых

Нагадаем, былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, які знайшоў палітычны прытулак у нашай краіне, быў завочна асуджаны ў Бішкеку і атрымаў 24 гады пазбаўлення волі. Паводле рашэння Вайсковага суда Бішкекскага гарнізона, брат Бакіева Жаныш (экс-кіраўнік Службы дзяржаховы) атрымаў пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Курманбека Бакіева прызналі вінаватым у "злоўжыванні службовым становішчам", а Жаныша Бакіева — у забойстве некалькі чалавек і іншых злачынствах.

Як паведамляе афіцыйны сайт Генпракуратуры Кыргызстана, прысуды набылі законную сілу. 27 лютага ў Генпракуратуру Беларусі было накіраванае патрабаванне аб выдачы Бакіевых "для выканання прысуду суда".


“Цяпер у Бакіевых іншы статус — судом яны афіцыйна прызнаныя злачынцамі”

На здымку: Курманбек Бакіеў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, чэрвень 2010 года. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі