Гігін чакаў вызвалення палітвязняў толькі на парламенцкія выбары

На яго думку, вызваляць людзей з-за кратаў палітычна мэтазгодней было б бліжэй да парламенцкіх выбараў.

Вадзім Гігін: “Я ўвогуле чакаў, што іх раней за парламенцкія выбары вызваляць не будуць. Магчыма, гэта было і не зусім мэтазгодна, калі пралічваць крокі. Бо будзе пэўная эскалацыя падчас парламенцкіх выбараў і таму, магчыма, пасля іх можна чакаць пэўнага пацяплення і крокаў насустрач адзін аднаму”.

Дыпламатычная вайна, кажа Гігін, можа і мела нейкае дачыненне да рашэння аб вызваленні палітвязняў, але не наўпроставае. Маўляў, ідзе нармальная прававая працэдура вызвалення: напісанне прашэння аб памілаванні, праверка добраахвотнага напісання гэтага прашэння, паседжанне камісіі па памілаванні і г.д. І пасля вызвалення вязняў ніякіх крокаў у адказ ад ЕС палітолаг не чакае.

Наадварот, кажа ён, гэта Мінск даў магчымасць Брусэлю захаваць аблічча і вярнуць сваіх амбасадараў у Беларусь, карыстаючыся гэтым вызваленнем. Але палітычнай і юрыдычнай рэабілітацыі вызваленых не будзе, сцвярджае Гігін. А тое, што ў Еўропе гэтага чакаюць ад Беларусі, маўляў, мала, бо афіцыйны Мінск ад ЕС не чакае нічога — ні крэдытаў, ні пацалункаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі