Глеб пераходзіць у БАТЭ?

Агент футбаліста Мікалай Шпілеўскі быў вельмі здзіўлены з’яўленню такой інфармацыі.

Мікалай Шпілеўскі: “Гэта ліха! Не ведаю пра гэта. Апошні час у нас з Сашам дамоўленасць, што ён і сам займаецца сваім працаўладкаваннем, і адначасова мая кампанія. Але тое, што сёння гаворка ідзе пра БАТЭ – для мяне вялікі сюрпрыз. Я не мог такога хода падзей нават уявіць. Магчыма, Аляксандр сам прымае нейкія рашэнні. Але мне цяжка ў гэта паверыць. Можа мы не пра таго Глеба гаворым?”.

Сам футбаліст кажа, што інфармацыя пра пераход у БАТЭ - няпраўда.

Аляксандр Глеб: “А хто вам увогуле такое сказаў? Не, хлопцы. Нават каментаваць гэта не хачу”.

Нагадаем, апошні час Аляксандр Глеб гуляў у самарскіх “Крылах Саветаў”.

Ці застанецца ў камандзе надалей, ці зменіць клуб, футбаліст сказаць пакуль не гатовы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі