"Гомель" разграміў у Гродне "Нёман", а БАТЭ перамог "Славію-Мазыр"

Гродзенскі "Нёман" на сваім полі прайграў "Гомелю"  — 0:3 (два галы забіў Шаракоў, адзін — Кашэўскі).


БАТЭ на сваім полі выйграў у "Славіі-Мазыр" — 2:1. У першым тайме галы забілі Віталь Радзівонаў і Рэнан Брэсан, а ў другім Алег Страхановіч забіў гол у адказ. Адзначым, што ў гульні ўдзельнічаў лепшы нападаючы чэмпіянату Дзмітрый Мазалеўскі, які ўжо аднавіўся пасля траўмы. Цікава, што трансляцыя матча на тэлеканале "Беларусь-2" вялася па-беларуску (каментатар — Павел Баранаў).

"Шахцёр" (Салігорск) выйграў у жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 1:0. Гол забіў Януш.

Яшчэ два матчы 11-га тура прайшлі 16 траўня. Мінскае "Дынама" выйграла ў наваполацкага "Нафтана" з лікам 4:2, а "Брэст" прайграў "Мінску" — 0:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі