Грузчыкі судзяцца з Полацкім вінзаводам

Істцы патрабуюць адмены вымоваў, аднаўлення на працы, выплату вымушаных прагулаў і па 10 мільёнаў кампенсацыі маральнай шкоды. Дзмітрый Сянькоў і Віктар Раслякоў займелі непрыемнасці на працы адразу пасля таго, як распавялі газеце “Химик” пра рэальнае становішча на Полацкім вінзаводзе. Супрацоўнікі праінфармавалі аб тым, якія заробкі ім плацяць і аб тым, што на прадпрыемстве сапраўды было спыненне вытворчасці ў верасні.

Пасля гэтага выступу ў прэсе ім абвясцілі вымову за адсутнасць на працоўным месцы. Затым была яшчэ адна вымова і звальненне “за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны”.


Бліжэйшае паседжанне суда па іх справе запланаванае на 1 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі