Экс-намеснік Ладуцькі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі

Былога высокапастаўленага чыноўніка прызналі вінаватым у атрыманні хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры.  Пракурор патрабаваў 15 гадоў пазбаўлення волі. Сваю віну ў судзе Васільеў не прызнаў, адзначае БелаПАН.

Нагадаем, што вялікая частка працэсу была закрытая. Нават апошняе слова падсуднага 8 лютага гучала ў закрытым рэжыме.

Па звестках следства, Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ, калі атрымліваў першую палову хабару ў 250 тысяч долараў. Паведамляецца, быццам чыноўнік патрабаваў ад чэшскай фірмы паўмільённы хабар за дапамогу ў падпісанні інвестыцыйнай дамовы на пабудову смеццеперапрацоўчага заводу.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі