Інфляцыя з пачатку года склала 11,9%

Асабліва заўважна ў другім месяцы лета падаражэла некаторая гародніна новага ўраджаю — буракі, бульба, морква, цыбуля, яблыкі. Апрача таго найбольш прырост коштаў адзначаны на гарэлку, хлеб, сухія малочныя сумесі для дзіцячага харчавання, піва.

Ёсць і прадукты, якія патаннелі. Напрыклад, знізіліся ў цане белая капуста, грэчка, яйкі, марожаная рыба.

Па выніках года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19-22%, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі