Ірыне Халіп зноў не дазволілі сустрэцца з мужам у калоніі
Яна хацела перадаць перадачу Андрэю Саннікаву ў калонію "Віцьба-3" і пабачыцца з ім.
Як сказала Халіп агенцтву БелаПАН, апошняе кароткатэрміновае спатканне з мужам у яе было 18 жніўня. На мінулым тыдні, кажа журналістка, у Дэпартаменце выканання пакаранняў ёй абяцалі, што дазволяць убачыць палітвязня. Аднак 21 снежня начальнік калоніі Віталь Агнісцікаў заявіў, што гэта яго асабістае рашэнне ізаляваць палітыка ад навакольнага свету, пакуль ён праводзіць праверку, ці не пагражае Саннікаву небяспека.
Таксама Агнісцікаў, па словах Халіп, заявіў, што лісты Саннікава не праходзяць цэнзуру, таму сваякі іх не атрымліваюць. Тым не менш перадачу ў Халіп прынялі.