"Калыханка" вярнулася на галоўны тэлеканал
З 12 сакавіка перадача для самых маленькіх будзе выходзіць на тэлеканале "Беларусь-1". Пачатак у 19.40.
Нагадаем, "Калыханка" — адна з самых старых праграм айчыннага тэлебачання, летась яна адзначыла 30-годдзе. Ад 2003 года выходзіла на тэлеканале "ЛАД" (цяперашні тэлеканал "Беларусь-2").
Фота — tvr.by