Камароўка: На жаль, правядзенне такіх акцый з намі ніхто не ўзгадняе

У сераду, 27 ліпеня, Камароўскі рынак будзе працаваць у звычайным рэжыме: з 9-й раніцы да 7-й вечара. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прыёмнай генеральнага дырэктара галоўнага рынка сталіцы.

Па словах супрацоўніцы рынку, пра акцыю, якая мусіць прайсці заўтра на Камароўцы, яна чуе ўпершыню:

“Правядзенне такіх акцый з намі не ўзгадняюць, таму адкуль мы можам ведаць плануецца там штосьці або не? Яны ж не пішуць нам заявы — маўляў, дазвольце нам правесці акцыю. Не, я ўпершыню ад вас гэта чую”.

Нагадаем, што 27 ліпеня ініцыятары “маўклівых акцыяў” прапануюць сабрацца а 13-й гадзіне на Камароўскім рынку. Удзельнікам акцыі прапануецца збірацца каля закрытых павільёнаў, стаяць там паўгадзіны, а потым разыходзіцца.

Фота — darriuss.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі