Удакладненне: Камісія разгледзела прашэнне аб памілаванні Кавалёва
Зараз яго лёс залежыць выключна ад кіраўніка краіны.
Камісія па памілаванні пры прэзідэнце разгледзела прашэнні аб памілаванні асуджанага за тэрарызм Уладзіслава Кавалёва. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адзін з сябраў камісіі, які пажадаў застацца неназваным. Яшчэ адзін удзельнік пасяджэння, дэпутат Мікалай Самасейка ад каментароў адмовіўся.
Самасейка: “Датычна пасяджэння камісіі па памілаванні я ніякіх каментароў даваць не буду. Ні па Саннікаву, ні па тэрарыстах, ні па іншых значных ці нязначных справах. Усё з’явіцца ў прэсе — гэта кампетэнцыя прэзідэнта”.
Калі стане вядома рашэнне кіраўніка краіны, не вядома.
Адзначым, інфармацыя пра тое, што на пасяджэнні таксама разглядаліся прашэнні Саннікава і Бандарэнкі, не пацвердзілася.
Фота: bodyfilm.net